Акцыянерам
Главная страница » Акцыянерам
ААТ "Калінкавічыхлебапрадукт" паведамляе сваім акцыянерам наступнае:
Аб правядзенні гадавога агульнага сходу акцыянераў 26 сакавіка 2026 года
Адкрытае акцыянернае таварыства “Калінкавічыхлебапрадукт” паведамляе сваім акцыянерам аб правядзенні гадавога агульнага сходу акцыянераў ААТ “Калінкавічыхлебапрадукт” 26 сакавіка 2026 года ў 11:00 гадзін у змешанай форме.
Месца правядзення:
г. Калінкавічы, вул. Падольская, 8, актавая зала ААТ «Калінкавічыхлебапрадукт». Пачатак у 11.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у дзень правядзення сходу з 10.20 да 10.50.
Дата складання спісу акцыянераў:
3 сакавіка 2026 года.
Парадак дня:
- Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці Таварыства за 2025 год і асноўных напрамках развіцця Таварыства на 2026 год.
- Справаздача аб рабоце наглядальнай рады за 2025 год.
- Аб выніках аўдытарскай праверкі і праверкі рэвізійнай камісіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Таварыства за 2025 год.
- Зацвярджэнне гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці Таварыства за 2025 год.
- Размеркаванне прыбытку, выплата дывідэндаў за 2025 год. Перыядычнасць выплаты дывідэндаў у 2026 годзе.
- Абранне чальцоў наглядальнай рады і рэвізійнай камісіі Таварыства.
- Вызначэнне памеру ўзнагароджанняў і кампенсацый расходаў членам наглядальнай рады і рэвізійнай камісіі Таварыства.
- Аб набыцці акцый уласнай эмісіі ў 2026 годзе.
- Аб зацвярджэнні дагавора куплі-продажу акцый.
- Аб адлічэннях на спецыяльны рахунак.
Азнаямленне з матэрыяламі
Асобы, якія маюць права на ўдзел у агульным сходзе акцыянераў, могуць азнаёміцца з матэрыяламі, падрыхтаванымі да сходу ў працоўныя дні (панядзелак-пятніца), пачынаючы з 19 сакавіка па 25 сакавіка 2026 года, па месцы знаходжання таварыства: г. Калінкавічы, вул. Падольская, 8 з 13-00 да 17-00, 26 сакавіка 2026 года – па месцы правядзення сходу.
Бюлетэні для завочнага галасавання
Бюлетэні ўручаюцца акцыянерам (іх прадстаўнікам) пры асабістым звароце па месцы знаходжання Таварыства г. Калінкавічы, вул. Падольская, 8 з 13-00 да 17-00 (пад роспіс) пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу акцыянера (яго прадстаўніка), або дасылаюцца па пошце па іх патрабаванні з 16 сакавіка па 23 сакавіка 2026 года.
Запоўненыя бюлетэні для завочнага галасавання павінны быць прадастаўлены ў ААТ “Калінкавічыхлебапрадукт” да 23 сакавіка 2026 года заказным лістом або пад роспіс па адрасе: г. Калінкавічы, вул. Падольская, 8.
Патрабаванні для рэгістрацыі
Дата складання спісу акцыянераў для рэгістрацыі ўдзельнікаў сходу – 3 сакавіка 2026 г. Для рэгістрацыі акцыянерам пры сабе мець пашпарт, прадстаўніку акцыянера – даверанасць і пашпарт. Адкрытае акцыянернае таварыства “Калінкавічыхлебапрадукт” інфармуе, што на падставе рашэння наглядальнай рады ад 23 лютага 2026 года ажыццяўляецца фарміраванне рэестра акцыянераў Таварыства па стане на 2 сакавіка 2026 для правядзення гадавога агульнага сходу акцыянераў 26 сакавіка 2026 года.
Назіральная рада ААТ «Калінкавічыхлебапрадукт»