Навіны
Главная страница » Навіны » Пазачарговы агульны сход акцыянераў 29.04.2026
Пазачарговы агульны сход акцыянераў 29.04.2026
Адкрытае акцыянернае таварыства "Калінкавічыхлебапрадукт" паведамляе сваім акцыянерам аб правядзенні пазачарговага агульнага сходу акцыянераў ААТ "Калінкавічыхлебапрадукт" 29 красавіка 2026 года ў 11:00 гадзін у змешанай форме.
Месца правядзення:
г. Калінкавічы, вул. Падольская, 8, актавая зала ААТ «Калінкавічыхлебапрадукт»
Дата і час:
29 красавіка 2026 года, пачатак у 11.00
Рэгістрацыя:
з 10:20 да 10:50 у дзень правядзення сходу
Парадак дня:
- Аб памяншэнні статутнага фонду ААТ «Калінкавічыхлебапрадукт.
- Аб унясенні змяненняў у статут ААТ «Калінкавічыхлебапрадукт».
- Аб ануляванні ўласных акцый ААТ «Калінкавічыхлебапрадукт».
- Аб зацвярджэнні перадаткавага акта і Статута сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Даманавічы-Агра» ў новай рэдакцыі.
Азнаямленне з матэрыяламі
Асобы, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым агульным сходзе акцыянераў, могуць азнаёміцца з матэрыяламі, падрыхтаванымі да сходу ў працоўныя дні (панядзелак-пятніца), пачынаючы з 22 красавіка па 28 красавіка 2026 года, па месцы знаходжання таварыства: г. Калінкавічы, вул. Падольская, 8 з 13-00 да 17-00, 29 красавіка 2026 года – па месцы правядзення сходу.
Бюлетэні для завочнага галасавання
Бюлетэні для завочнага галасавання ўручаюцца акцыянерам (іх прадстаўнікам), якія маюць права на ўдзел у пазачарговым агульным сходзе акцыянераў, пры іх асабістым звароце па месцы знаходжання Таварыства г. Калінкавічы, вул. Падольская, 8 з 13-00 да 17-00 (пад роспіс) пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу акцыянера (яго прадстаўніка), або дасылаюцца па пошце па іх патрабаванні з 20 красавіка па 26 красавіка 2026 года.
Патрабаванні для рэгістрацыі
Запоўненыя бюлетэні для завочнага галасавання павінны быць прадастаўлены ў ААТ “Калінкавічыхлебапрадукт” да 26 красавіка 2026 года заказным лістом або пад роспіс па адрасе: г. Калінкавічы, вул. Падольская, 8.
Дата складання спісу акцыянераў для рэгістрацыі ўдзельнікаў сходу – 20 красавіка 2026 г.
Для рэгістрацыі акцыянерам пры сабе мець пашпарт, прадстаўніку акцыянера – даверанасць і пашпарт.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Калінкавічыхлебапрадукт», размешчанае па адрасе: 247710, Гомельская вобл., г. Калінкавічы, вул. Падольская, 8, сапраўдным інфармуе, што на падставе рашэння наглядальнай рады ад 12 лютага 2026 года ажыццяўляецца фармаванне рэестра акцыянераў Таварыства па стане на 20 красавіка 2026 г. для правядзення пазачарговага агульнага сходу акцыянераў 29 красавіка 2026 года.
Назіральная рада ААТ «Калінкавічыхлебапрадукт»